Рабі што належна і хай будзе што будзе 🍃 header by squiddle
Хв, па-мойму, зусім не аднолькава 🤔🤔🤔 Але так, ніякай логікі ў з'яўленні сіярдзючых месцаў не заўважала
О таааак, асабліва жаданні вось у гэты момант, прам супер сродак самавыражэння!
Вось і нахуя я толькі што ўмяла 200 г марозіва?..
Не, мне было вельмі смачна, але ж магла частку пакінуць на потым, а не абжырацца! 😭😭😭
Мабыць, калі-небудзь я ствару вядзьмарскі канал, дзе буду распавядаць пра шанаванне прыроды, але не сёння.
"Ці не жадаеце вы пагаварыць пра Маці нашую Прыроду?"
Такую віну адчуваюць заўжды добрыя людзі, а вось тым, каму бы й варта прысароміцца, дык нееее, вось яны ніколі!
А канкрэтна, ажно два ўрокі! Першы - што не варта турбавацца пра недасканаласці, пакуль яны не замінаюць жыць, і другі - што не варта забывацца на сваю гісторыю, нават калі яна... хм, недасканалая 🤔 Бо ўсё адно яна пакідае на нас адбітак, пра які лепш ведаць.
Вось хрысціяне заўжды кажуць, маўляў, у Бібліі ёсць усе адказы, дык вось, я заўжды кажу, што па адказы на ўсе пытанні трэба звяртацца да прыроды. Напрыклад, той жа зваротна-гартанны нерв, які так любяць прыводзіць у прыклад пра недасканаласць прыроды, можа навучыць адной рэчы, пра якую ўсе забыліся.
Оооо, даўно не было старонак, якія бы раздрукаваць і ў рамачку! Лепш бы канешне на лоб некаторым асобам, але ў рамачку таксама файна 🤭🤭🤭
Мне здаецца, многія нават не задумваюцца пра характар. 🤔 І ўвогуле я не згодная з такім тэйкам, я ведаю, што ў мяне характар не цукар, але гэта я сама, мая асоба, як сябе не любіць?
Стужка нагадала падзяліцца, што мне прыснілася ў выхадныя. А прыснілася, што я абняла Нёвілета, і я дагэтуль не магу адысці ад гэтага сну. 🥹🥹🥹 Ён быў непрыстойна высокім, не зусім чалавекам і забаўна разгубіўся, калі я яго абняла, і гэта быў адзін з самых мілых сноў за маё жыццё 🥹🥹🥹
Праўда што, хопіць ужо гнаць на сябе. Я разумею, што соцыюму не выгадна, каб вы сябе, любілі, дык шліце ўжо нахуй соцыюм, сур'ёзна.
Калі б мяне не разбудзілі гадзіну таму, я б дагэтуль дрыхла. Таму бадай перапынак. Толькі дзе ж яго ўзяць...
Бляха, я цяпер хачу прасраць грошы, каб купіць сабе мтг, але дзе іх узяць і навошта яны мне, мне ж няма з кім гуляць, тая сяброўка, якая гуляла, цяпер у Літве 😮💨
Ой я на такія нават не гляджу 😳😳😳 Бо для мяне сэнс пазлаў якраз у тым, каб складваць зноў і зноў, пажадана, за адзін прыём
Я ніколі не склейваю пазлы... Ніколі не разумела, у чым сэнс рабіць іх аднаразовымі???
Багіня, нарэшце, я дачакалася??? Засталося зусім трошкі да прыватнага акаўнта??? 😍😍😍
Now available: DMs! Start a private conversation with a friend directly on Bluesky within the Chat tab. 💬
Update to the latest version of the app (1.83) or refresh on desktop to start chatting!
Які ахуенны клей я купіла! 😍😍😍 Убачыла этыкетку і не змагла прайсці міма! Праўда, не ведаю, навошта мне амаль паўлітра клею, але ў яго тэрмін прыдатнасці ажно да 2026, таму, думаю, за гэты час як-небудзь скарыстаю.
Хот тэйк: нам трэба больш тыпаў тэмпераменту. З таго самага часу, як я даведалася, па якіх крытэрыях яны вызначаюцца, так і не разумею, што не дае класіфікаваць тэмперамент адразу па ЎСІХ параметрах??? 🤔🤔🤔🤔🤔
Багіня, да чаго ж прыгожая, пяшчотная старонка, і гэта яшчэ камера колеры не перадала, ужывую яна проста чароўная! 🥹🥹🥹🥰🥰🥰
Ачмурэць, неймаверна, я ў першую секунду падумала, што гэта фотка! 😨😨😨
Ну так, яшчэ па геншыне гэта было зразумела, што хуявёрсы любяць філасофстваваць, а тут яны вярнуліся ў сваю стыхію 🤔
Я ўжо ўзвысіла ёй усё, што толькі можна, і не выпускаю з атрада! 🥹🥹🥹
Эйдалоны рэальна прыгажосць, сапраўды нібы зазіраем ва ўнутраны свет персанажак!
Як жа ахуенна падрэчылася падчас навальніцы! 🤤🤤🤤
Трэці дзень запар маё любімае надвор'е, ну проста казка нейкая! 🥰🥰🥰
А на гэтым тыдні зноў старонка з цмокам у панядзелак)
Спасылка вядзе сюды, асцярожна, расейская: yearee.by/blog/p6
Калісьці ў падлеткавым узросце я вяла дзённічак, куды ўклейвала амаль усё: білецікі ў кіно (ооо, а памятаеце, калісьці яны былі прыгожымі, а не проста квіткамі?), абгорткі ад цукерак, што спадабаліся... І ўрэшце нататнік, у які я гэта ўсё ўклейвала, раздзьмуваўся ледзьве не ўдвая! 🤭🤭🤭
Калісьці ў падлеткавым узросце я вяла дзённічак, куды ўклейвала амаль усё: білецікі ў кіно (ооо, в памятаеце, калісьці яны былі прыгожымі, а не проста квіткамі?), абгорткі ад цукерак, што спадабаліся... І ўрэшце нататнік, у які я гэта ўсё ўклейвала, раздзьмуваўся ледзьве не ўдвая! 🤭🤭🤭